Сустрэча з майстрамі саламяных спраў

У выставачный зале Слонімскага аддзела рамёстваў правялі паседжанне адкрытага аматарскага аб’яднання «Спадчына». Яно прайшло ў фармаце арт-сустрэчы з майстрамі саламяных спраў.

Дзеці з прышкольнага лагера «Знаўца» сярэдняй школы № 5 пазнаёміліся з творчасцю Тамары Канстанцінаўны Федаровіч і Анастасіі Васільяўны Зелянко – носьбітаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны «Беларускія мастацкія практыкі саломапляцення». Для маленькіх гасцей арганізавалі выстаўку, дзе свае лепшыя работы прэзентавалі майстры саломапляцення Слонімшчыны Т.К. Федаровіч, В.У. Мароз, В.Б. Вянскоўская, А.В. Зелянко, а таксама майстар-класы па вырабу закладак.

Прыемна, што ў нас жывуць і працуюць таленавітыя майстры, якія з любоўю і павагай ставяцца да народных традыцый сваіх продкаў і з ахвотаю перадаюць свой вопыт моладзі.

Аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры